Уважаемые пользователи Голос!
Сайт доступен в режиме «чтение» до сентября 2020 года. Операции с токенами Golos, Cyber можно проводить, используя альтернативные клиенты или через эксплорер Cyberway. Подробности здесь: https://golos.io/@goloscore/operacii-s-tokenami-golos-cyber-1594822432061
С уважением, команда “Голос”
GOLOS
RU
EN
UA
minsk95
7 лет назад

Нашы духі, №1: Адкрываем праект на беларускай мове з прыгажуном-хіхітуном!

Сёння мы вітаем карыстальнікаў голаса ў нашай новай рубрыцы! У яе межах мы будзем расказваць вам пра неверагодны свет найцікавейшых персанажаў беларускай міфалогіі. У адрозненні ад папярэдніх праектаў, “нашы духі” будуць цалкам беларускамоўнымі. На дадзены момант запісаў па-беларуску на платформе вельмі мала, і таму мы вырашылі падтрымаць родную мову. Запрашаем да актыўнага ўдзелу падпісчыкаў з усіх краін! Будзе зразумела і цікава))

Новыя справы, безумоўна, трэба пачынаць з добрым настроем. І ў гэтым нам дапаможа… спадар Хіхітун))Так, вы ўсё правільна прачыталі. Менавіта яму каманда Мінск-95 аддае ганаровае права адкрыць праект! Вы таксама можаце пазнаёміцца з гэтым персанажам на малюнку ніжэй:


Крыніца выявы
Аўтарам гэтай карціны з’яўляецца таленавіты беларускі мастак Валерый Славук. Ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці шмат міфічных вобразаў, і таму нашыя наступныя пасты не абыйдуцца без яго твораў.

Давайце зірнем на гэты цудоўны малюнак! Вось ён, наш Хіхітун) Прычапіўся нячысцік да сялянкі і схаваўся непрыкметна ў яе за спінай. Так і адбываецца па ўяўленнях беларусаў з усімі: ідзе сабе чалавек, ідзе, думае, марыць аб чымсьці, і тут раптам чуе: “Хі-хі-хі, Хі-хі-хі”. Вось табе маеш – ідзеш далей і нават наступны крок зрабіць нязручна, мала ці што здарыцца… Але здзеклівы смех не спыняецца! Што рабіць? Як раззлуецца чалавек, ды як павернецца з намерам скончыць гэтае глупства – хіхітун кудысьці праскочыць… і ні сном ні духам. Вось такі спрытны гэты прыгажун. Амаль ніхто не паспявае яго ўбачыць. Але каму пашанцуе, той сустрэчы ніколі не забудзе! Маленькае, страшненькае стварэнне з недарэчнымі рожкамі і хуткімі ножкам - чаго толькі адзін хвост каштуе! Так і глядзіць сваім хітраватым позіркам з нейкай падазронасцю. Часцей за ўсё сустракаліся з Хіхітуном жыхары Міншчыны. Расказваюць, што на паўночным захадзе нашай краіны нячысцікаў гэтых лічыць – не пералічыць.

Гаворка тут ідзе пра Мядзельшчыну - жывапісны куток некранутай прыроды вакол возера Нарач - аднаго з сапраўдных сімвалаў Беларусі. Калі вы яшчэ не былі ў гэтым цудоўным краі - абавязкова прыязджайце!

Канешне, у вас узнікае лагічнае пытанне. Дык якая ж функцыя ў гэтай мілай міфічнай істоты? На самай справе баяцца Хіхітуна не трэба. Ён паводзіць сабе, бясспрэчна, некультурна, але робіць гэта з добрымі мэтамі. Ён з’яўляецца тады, калі ў чалавека ўзнікае пагроза цяжкага жыццёвага становішча ў бліжэйшай будучыні. Сваім назойлівым смехам нячысцік нібы папярэджвае людзей. У некаторых выпадках гэта можа нават уратаваць жыцце. Толькі некаторым злым асобам Хіхітун не дапамагае, імкнучыся як мага больш дапячы сваімі нечаканымі жартамі.

Калі вам спадабаўся пост, абавязкова падпісвайцеся і дзяліцеся свамі ўражаннямі!)

0
0.717 GOLOS
На Golos с August 2017
Комментарии (2)
Сортировать по:
Сначала старые