Уважаемые пользователи Голос!
Сайт доступен в режиме «чтение» до сентября 2020 года. Операции с токенами Golos, Cyber можно проводить, используя альтернативные клиенты или через эксплорер Cyberway. Подробности здесь: https://golos.io/@goloscore/operacii-s-tokenami-golos-cyber-1594822432061
С уважением, команда “Голос”
GOLOS
RU
EN
UA
minsk95
6 лет назад

Нашы духі №8: Савецкі Ох з мультфільму і яго беларускі дзед

Ці памятаеце вы цудоўны савецкі мультфільм "Ох і Ах"? Напэўна, кожны на рускамоўнай прасторы глядзеў яго ў дзяцінстве неаднойчы, а таму нашага сённяшняга персанажа вы выдатна ведаеце. Гаворка пойдзе пра Оха.


Крыніца выявы

Канешне, адразу можна падумаць, што яго з'яўленне ў тэлеэфіры - творчая задумка савецкіх рэжысёраў-аніматараў. Але ўсё не так проста. Гісторыя Оха, як ні дзіўна, пачынаецца у вельмі старадаўнія часы на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Вось такі паварот.


Крыніца выявы

Магчыма, дзед савецкага Оха выглядаў неяк так. Маленькі зялёны чалавек з доўгай барадой, які жыве пад зямлею ў сваёй вялікай хаце з мноствам выхадаў. Ён падобны да лясуна, але гэта розныя істоты. Ох мае цэлае падземнае царства, дзе ўвесь год усё зяленае. І жонка таксама зялёная, і дзеці, і стравы, якія яны ядуць за сямейным сталом.

У беларускіх казках і павер'ях кажуць, што, калі нейкі чалавек ідзе па лесе, блукае, а потым ад стомы прысядзе і ў яго выпадкова вырвецца цяжкі ўздых "Ох, ох...", то наш міфічны герой падумае, што яго спецыяльна клічуць і імгненна вылезе з-пад зямлі з пытаннем "Чаго хочаш?". Калі чалавек адразу не спалохаецца і спакойна раскажа, што з ім здарылася, Ох абавязкова дапаможа! Перад гэтым у яго ёсць традыцыя запрашаць такіх людзей у госці. За сямейным абедам прымаецца канчатковае рашэнне. Дарэчы, без дазволу Оха завітаць у царства не атрымаецца. Каб гэта было магчыма, Ох спецыяльна ператвараецца ў лясны пень. Чалавек сядае - і аказваецца ў невядомым свеце.

Цікава, што калі Ох бачыць, што чалавек мае не зусім добрыя намеры, то дзейнічае вельмі хітра. Ён, канешне, нібы дапамагае, але робіць гэта так, каб і людзям, і яму асабіста потым была якая-небудзь выгада. Калі няма настрою, Ох можа і некаторы час паэксплуатаваць такога госця. Падманвае міфічны дзед рэдка, але заўсёды трэба быць уважлівым.

Вяртаючыся да мультфільма, можна лічыць, што савецкія аніматары запазычылі ў асноўным толькі назву і першапачатковы выгляд Оха (акрамя барады), ну а таксама звычку охаць.

Самым паспяховым з'яўленнем Оха ў беларускай культуры лічыцца знакамітая народная казка "Ох і залатая табакерка".

Каманда @minsk95.

0
0.292 GOLOS
На Golos с August 2017
Комментарии (1)
Сортировать по:
Сначала старые