Уважаемые пользователи Голос!
Сайт доступен в режиме «чтение» до сентября 2020 года. Операции с токенами Golos, Cyber можно проводить, используя альтернативные клиенты или через эксплорер Cyberway. Подробности здесь: https://golos.io/@goloscore/operacii-s-tokenami-golos-cyber-1594822432061
С уважением, команда “Голос”
GOLOS
RU
EN
UA
minsk95
6 лет назад

Нашы духі №10: Хто пражывае на дне акіяна? Беларуская версія. Ядзеркі.

З даўніх часоў беларусы вельмі паважліва ставіліся да воднай стыхіі. Нягледзячы на тое, што мора-акiяна ў нас не было, нашыя продкі цудоўна ведалі аб яго існаванні і надавалі марскім духам асабліва моцную сілу. Гэта датычылася не толькі нейкіх фізічных ці чароўных якасцей жыхароў марскіх глыбінь, але і іх надзвычайнай прыгажосці, якая б адпавядала высокім ідэалам.

Сёння да нас завіталі спадарыні Ядзеркі. Па ўяўленнях беларусаў, гэта тры родныя сястры-каралеўны, што разам кіруюць вялікім марскім каралеўствам. На дне мора яны маюць поўную ўладу і над жывёламі, і над чалавекам. Прыгажосць Ядзерак спалучаецца з іх жорсткасцю, таму, калі сустракаешся з каралеўнамі, ружовыя акуляры лепш адразу адкінуць далей. Прыгажунi часта карыстаюцца iмi не на карысць чалавеку.


Мастак: Валерый Славук

Сапраўды, тонкія, залатавалосыя, залатабровыя дзяўчыны ў чароўных чаравіках у нас не выклікаюць ніякіх адмоўных эмоцый. Як выходзяць Ядзеркі з мора-акіяна, ад моцнага блеску аж у вачах усё свеціцца. Як пойдуць Ядзеркі па воднай паверхні, то перад імі дыяментавая раса, як зоры, коціцца.

Але, як мы ўжо сказалі, на прывабнасць дзяўчын лепш не весціся. Ядзеркі вельмі дзікія. Як толькі чалавек захоплены надзвычайнай прыгажосцю, ен жадае падысці бліжэй. Неадольная сіла цягне яго да вады. І тут ахвяра набліжаецца яшчэ на адзін крок - Ядзеркі пужаюцца і пачынаюць крычаць на увесь свет. На дапамогу сваім каралеўнам у тое ж імгненне прыходзяць марскiя жыхары. Выбіраючыся, яны хапаюць неасцярожнага чалавека, і тады ен назаўседы знікае ў таемнай краіне. Канешне, спадзявацца на свабоду не даводзіцца. Чым займацца чалавеку, розныя чароўныя жывёлы хутка знойдуць, у чым можна не сумнявацца.

Цяпер вы ведаеце, як паводзіць сябе з Ядзеркамі, выязджаючы на марскія курорты. Спадзяемся, што вам спадабалася. Дзякуй за ўвагу!

Каманда @minsk95
0
0.000 GOLOS
На Golos с August 2017
Комментарии (0)
Сортировать по:
Сначала старые