Уважаемые пользователи Голос!
Сайт доступен в режиме «чтение» до сентября 2020 года. Операции с токенами Golos, Cyber можно проводить, используя альтернативные клиенты или через эксплорер Cyberway. Подробности здесь: https://golos.io/@goloscore/operacii-s-tokenami-golos-cyber-1594822432061
С уважением, команда “Голос”
GOLOS
RU
EN
UA
minsk95
7 лет назад

Нашы духі №6: Мара. Сіндром старой ведзмы ці сонны параліч. Псіхалогія бессані.

Мара. Калі мы чуем гэтае слова, адразу ў нас узнікаюць думкі пра нешта вельмі добрае, нават чароўнае. Кожны чалавек мае свае мэты, свае патаемныя жаданні, якія пастаянна імкнецца здзейсніць. Аднак мала хто ведае, што ў беларускай міфалогіі слова мара набывае зусім супрацьлеглае значэнне.

Дык вось, пачнем. Сёння мы пазнаемімся са спадарыняй Марай, што ў адрозненні ад абстрактных мрояў мае абсалютна канкрэтны выгляд:


Крыніца выявы
Мастак - Валерый Славук.

Каб лепш зразумець механізмы паводзін нашай гераіні, мы павінны звярнуцца да псіхалагічнага аспекту, які ў дадзеным выпадку адыгрывае значную ролю. Даследчыкі беларускай міфалогіі мяркуюць, што на самай справе людзі прыдумалі Мару, каб адлюстраваць такую распаўсюджаную паталогію як сонны параліч.

Феномен звычайна праяўляецца ў чалавека пасля раняшняга (раптоўнага начнога) абуджэння і суправаджаецца стратай магчымасці павольна дыхаць, казаць што-небудзь і нават рухацца нагамі ці рукамі. Гэты жахлівы працэс працягваецца ў сярэднім толькі некалькі імгненняў, але і невялікага часу хапае, каб па-сапраўднаму спужацца. Тут самае галоўнае – гэта тое, што сонны параліч можа выклікаць у сваёй ахвяры пэўныя галюцынацыі і трызненне. Часцей за ўсё чалавеку здаецца, што разам з ім (напрыклад, у цемным пакоі) знаходзіцца старонняя асоба з варожымі намерамі.

Не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах людзі спрабавалі растлумачыць тое, што ім здавалася незразумелым, складаным, жахлівым з дапамогай пэўных міфалагічных прыёмаў. Такім чынам, беларусы тлумачылі сонны параліч тым, што да чалавека, які дрэнна сябе паводзіў, ноччу прыходзіць цётка Мара з мэтай правесці так званую выхаваўчую размову. Калі чарговая ахвяра доўгі час не магла зразумець свае памылкі, Мара доўга не думала – давіла на шыю. У некаторых выпадках чалавек паміраў.

У розных беларускіх рэгіёнах цётка Мара ўяўлялася жыхарамі па-рознаму. Гэта датычылася і розных прыемаў аховы ад яе дзеянняў. На Магілёўшчыне казалі, што яна выглядае як жанчына ў белым адзенні. На Міншчыне цётку ўяўлялі падобнай да дзікіх звяроў з жалезнымі кіпцюрамі. Але ў большасці іншых беларускіх паселішчаў яе апісвалі проста як брыдкую кудлатую істоту. Людзі на Гомельшчыне верылі, што Мара – гэта дачка самой смерці. У некаторых вёсках лічылася, што, каб пазбавіцца ад Мары, патрэбна толькі своечасова прачнуцца і адкрыць вочы – Мара адразу знікае. Жыхары Брэстчыны надавалі ўвагу таму, як папярэдзіць небяспечны візіт Мары. Яны рэкамендавалі вечарам (перад сном) моцна не весяліцца, не піць алкагольныя напоі, не сварыцца.

Цікава, што вобраз старой ведзьмы на самай справе быў даказаны вучонымі розных краін свету як той, які найбольш часта сустракаецца ў пацыентаў медыцынскіх устаноў. Людзі бачаць ноччу вобраз непрыгожай жанчыны, што нібы давіць на шыю, і гэта прыводзіць да цяжкай бессані. Таму сонны параліч яшчэ называюць “Сіндромам старой ведзьмы”.

У некаторых мовах Мара давала пачатак пэўным агульнавядомым словам. Напрыклад, англійскаму nightmare ці французскаму cauchemar. Гэта сведчыць аб тым, што ва ўсім свеце па ўяўленнях нашых продкаў дзейнічала цэлая крымінальная сетка гэтых жудасных істот.

1
1.567 GOLOS
На Golos с August 2017
Комментарии (2)
Сортировать по:
Сначала старые